Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макаеў: Ханжанкоў — беларускі сымбаль супраціву таталітарнай сыстэме


Алесь Макаеў

Алесь Макаеў

Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху салідарнасьці «Разам» Аляксандар Макаеў у апошнія гады быў блізкім сябрам Сяргея Ханжанкова:

«Па жыцьці гэта быў абсалютна шчыры, сьціплы, нават аскетычны чалавек. І надзвычай добразычлівы. У 1963 годзе ён быў асуджаны на 10 гадоў, якія адседзеў ад званка да званка.

Ягонае дзяцінства прайшло ў Магадане, куды былі высланыя бацькі (бацька быў асуджаны ў 1935-м, дзед па матчынай лініі — у 1929-м). У 1955-м сям’і дазволілі вярнуцца ў Менск. У 1963 годзе 20-гадовы юнак спрабаваў зьдзейсьніць мужны грамадзянскі ўчынак — узарваць вежу з глушылкамі. Гэта разьвянчала міт, што ў Беларусі ў тыя часы не было супраціву. У мардоўскіх лягерах ён пазнаёміўся з палітвязьнямі з усяго Савецкага Саюзу і падтрымліваў зь імі стасункі і пасьля адседкі.

Я ведаю, што кожны год 30 кастрычніка, у Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (які адзначаецца ў Расеі і ва Ўкраіне), ён наведваў Бутаўскі палігон пад Масквой. Можна сказаць, што дзякуючы Ханжанкову ў Беларусі 29 кастрычніка таксама стала днём памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму. Сяргей Ханжанкоў быў сябрам руху салідарнасьці „Разам“, актывістам ініцыятывы „За ўратаваньне Курапатаў“, заўсёды падтрымліваў палітвязьняў, Мікалая Статкевіча. Будучы сьмяротна хворым, ён знаходзіў сілы займацца грамадзкай дзейнасьцю да апошняга. Сьветлая памяць...»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG