У Магілёве цэнтар гораду абклеены ўлёткамі, прысьвечанымі Дню герояў. У іх — сьціслая гісторыя Слуцкага збройнага чыну і заклік памятаць герояў.
Невядомыя аўтары, як пазначана ва ўлётках «Вольнага хаўрусу», зьвяртаюцца да магілёўцаў як да ліцьвінаў-беларусаў.
Апошні раз падобная маштабная агітацыйная акцыя праводзілася ў час прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году. Улёткі расклееныя ў людных месцах, у тым ліку на прыпынках.