Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дым над Магілёвам. Гарыць палігон шынаў


Пажар у Магілёве на палігоне старых аўтамабільных шын «Магілёўаблрэсурсы» лякалізаваны, але працы па тушэньні працягваюцца.

Пра гэта паведамілі ўвечары 24 сакавіка карэспандэнту Свабоды ў абласным упраўленьні МНС:

«Каб поўнасьцью ліквідаваць гарэньне, трэба ліць вельмі многа вады, бо там высокая тэмпэратура. Таксама трэба пазьбегнуць далейшага распаўсюду, бо ідзе вельмі вялікае выпраменьваньне цяпла. Плошча ўзгараньня складае 500 квадратаў».

Пажар пачаўся каля 15 гадзін на палігоне па вуліцы Слаўгарадзкая шаша.

Прычыны ўзгараньня пакуль невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG