Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адкрыцьці турніру па гімнастыцы ня вынесьлі ўкраінскі сьцяг


Украінскі сьцяг забыты ля сьцяны
Украінскі сьцяг забыты ля сьцяны

У Магілёве на адкрыцьці міжнароднага турніру па спартовай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Сьвятланы Баітавай не было сьцяга Ўкраіны. Спаборніцтвы праходзяць у Палацы гімнастыкі.

У абвестках дыктара назва гэтай краіны таксама ня згадвалася. Між тым напярэдадні спаборніцтва афіцыйна паведамлялася, што будзе і ўкраінская каманда.

Трое гімнастаў з Данецку прайшлі асобнай калёнай без аніякай дзяржаўнай сымболікі. Сьцяг Украіны забытым прастаяў ля сьцяны за сьпінамі спартоўцаў усю цырымонію адкрыцьця.

Пра гэта паведаміў чытач сайта Свабоды, які даслаў і фота са сьцягам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG