Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Бел-чырвона-белыя шарыкі ў гонар БНР


Фронтаўская грамада

Фронтаўская грамада

У Магілёве бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі ўзьняліся зь пешаходнай вуліцы Ленінскай у гонар абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гэтак адзначылі Дзень Волі мясцовыя фронтаўцы і іхныя калегі зь іншых апазыцыйных арганізацыяў. За грамадой апазыцыянэраў назіралі і здымалі на відэакамэру чацьвёра хлопцаў у цывільным. Інцыдэнтаў зь імі не было.

Сёлета публічнага сьвяткаваньня Дня Волі, як у мінулыя гады, у Магілёве ня ладзілі. Сябры апазыцыйных арганізацыяў ня сталі ўскладаць кветкі да памятных мясьцін, зьвязаных з прызнаньнем магілёўцамі ў 1918 годзе ўлады БНР.

Фронтаўцы на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году бел-чырвона-белую сымболіку мінакі ўбачылі ўпершыню на вуліцы

Фронтаўцы на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году бел-чырвона-белую сымболіку мінакі ўбачылі ўпершыню на вуліцы

98-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР магілёўскія актывісты адзначаюць на сядзібах некалькіх грамадзкіх суполак. У кожнай — свая сьвяточная праграма.

12 ліпеня 1918 году з ініцыятывы Беларускага камітэту, якім кіраваў Міхаіл Кахановіч, адбыўся сход грамадзкасьці гораду. У сходзе ўдзельнічала каля чатырохсот магілёўцаў. Яны бальшынёй галасоў прызналі ўладу БНР. Факт сходу прадстаўнікоў грамадзкасьці Магілёва й прызнаньня імі ўлады БНР выявіў у гістарычнай літаратуры мясцовы гісторык Ігар Пушкін.

Экспанаты выставы, прысьвечанай БНР. Будынак, у якім магілёўцы на сходзе прызналі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі

Экспанаты выставы, прысьвечанай БНР. Будынак, у якім магілёўцы на сходзе прызналі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі

Гэты будынак захаваўся да сёньня

Гэты будынак захаваўся да сёньня

Міхаіл Кахановіч, з ініцыятывы якога адбыўся сход

Міхаіл Кахановіч, з ініцыятывы якога адбыўся сход

XS
SM
MD
LG