Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ПА АБСЭ: Беларусь мае магчымасьць рухацца наперад


Кент Гарстэт
Кент Гарстэт

Як паведамляе New York Times, у часе выступу ў Вашынгтоне ў цэнтры Вільсана, Кент Гарстэдт, кіраўнік працоўнай групы назіральнікаў па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, віцэ-прэзыдэнт ПА АБСЭ, заявіў, што мінулыя парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Аднак пры гэтым назіральнікі адзначылі больш актыўнае супрацоўніцтва з боку ўладаў, чым у папярэднія гады.

«Гэта зразумела. Яны (выбары — РС) не адпавядалі міжнародным стандартам, гэта не былі свабодныя і сумленныя выбары, як мы ўяўляем іх», — сказаў Гарстэдт.

New York Times адзначае, што Беларусь знаходзіцца ў няпростым эканамічным становішчы і спадзяецца атрымаць крэдыт у $3 млрд. ад Міжнароднага валютнага фонду. Урад таксама спадзяецца прыцягнуць заходнія інвэстыцыі ў «сваю камандную эканоміку савецкага тыпу». Газэта адзначае, што Беларусь дапамагла ўрэгуляваць украінска-расейскі канфлікт шляхам правядзеньня міжнародных перамоваў. Таксама былі вызваленыя ўсе палітычныя зьняволеныя, што стымулявала ЭЗ скасаваць санкцыі. ЗША таксама прыпынілі санкцыі ў дачыненьні да некаторых беларускіх прадпрыемстваў.

Гарстэдт заклікаў урад Беларусі працягнуць рэформы, накіраваныя на лібэралізацыю.

«Калі Беларусь не скарыстацца гэтай магчымасьцю, я думаю, што яны будуць падманваць саміх сябе», — сказаў ён. «Бясьпека, эканоміка, правы чалавека, грамадзянская супольнасьць і дэмакратыя, свабода слова — усё гэта ўзаемазьвязана. Я думаю, што ў іх ёсьць магчымасьць рухацца наперад».

Выступаючы на тым жа мерапрыемстве, Павал Шыдлоўскі, часовы павераны Беларусі ў Вашынгтоне, заявіў, што Беларусь працягне намаганьні па паляпшэньні адносінаў з ЗША і паабяцаў прытрымлівацца рэкамэндацый АБСЭ аб выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG