Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень правоў чалавека ў Баранавічах раздавалі праваабарончую літаратуру


Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека
Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека

Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты зладзілі акцыю, прымеркаваную да прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

У часе мерапрыемства мінакоў на вуліцах віншавалі з Днём правоў чалавека ды раздавалі праваабарончую літаратуру, асобнікі Дэклярацыі правоў чалавека.

Як распавёў Свабодзе баранавіцкі праваабаронца Аляксандар Вайцешык, акцыя адбылася пад лёзунгам «За нашы і вашы правы»:

«Нагадалі грамадзянам аб правах чалавека і аб тым, што 10 сьнежня была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. У часе акцыі адказвалі на пытаньні грамадзянаў, раздавалі ім асобнікі „Народнай волі“ з праваабарончым аркушам, ды Дэклярацыю правоў чалавека. Казалі людзям, што да выкананьня напісанага ў Дэклярацыі мусяць імкнуцца ўсе дзяржавы. Нагадалі і пра наяўнасьць у нашай краіне сьмяротнай кары, сказалі пра апошнія пакараньні сьмерцю.»

Агулам актывісты раздалі некалькі сотняў асобнікаў газэт з праваабарончай старонкай
Агулам актывісты раздалі некалькі сотняў асобнікаў газэт з праваабарончай старонкай

Актывіст Аляксандар Швед лічыць, што пытаньне правоў чалавека «застаецца вострым» у Беларусі:

«У нас у Беларусi правоў катастрафiчна не хапае. Таму, гэты дзень нягледзячы на надвор’е мы адзначылі раздачай асобнiкаў спэцвыпускау „Народнай Волi“ i „Новага часу“. Было вельмі прыемна бачыць тых, хто разумее, што правы ў нас ёсць, але, на жаль, яны парушаюцца ўладаю, якая існуе цяпер у Беларусі».

Спадар Швед расказаў, што раздаючы праваабарончую літаратуру, ён абышоў разам з Рыгорам Грыкам і Аляксандрам Вайцешыкам рынкі і вакзалы, а таксама галоўную плошчу Баранавічаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG