Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раней прыбіраць сьнег беларусаў прасіў Лукашэнка. Цяпер — МНС.

Беларускія абанэнты мабільных апэратараў пачалі атрымліваць паведамленьні з просьбай прыбіраць сьнег.

«Пераканаўча просім прыбраць сьнег каля машынамесцаў і ў дварах. Гарвыканкам», — пішуць са схаванага нумара, падпісанага як «101» альбо «M4C-101». Такія паведамленьні атрымліваюць абанэнты і МТС, і life:), і velcom.

У афіцыйным твітэры Міністэрства надзвычайных сытуацыяў пацьвярджаюць: задзейнічалі SMS-апавяшчэньне, прычым «першым адгукнуўся МТС».

Тым часам камунальнікі не спыняюць расчыстку сьнегу пасьля цыклёну «Даніэла», на бой са сьнегам кінулі войскі. Па адной толькі Менскай вобласьці сьнег чысьцяць 800 адзінак тэхнікі. Але гэтага мала: далучыцца ўсіх да прыбіраньня сьнегу раней заклікаў Аляксандар Лукашэнка.

XS
SM
MD
LG