Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лужкоў: Эканоміка Расеі ў крытычным стане, урад ня можа даць гэтаму рады


Юры Лужкоў
Юры Лужкоў

Былы мэр Масквы Юры Лужкоў заявіў, што ў рэальным сэктары расейскай эканомікі склалася крытычная сытуацыя, і цяперашні ўрад краіны наўрад ці дасьць рады праблемам, што ўзьніклі.

«Кабінет не займаецца рэальнай эканомікай і навукай. А адсутнасьць цікавасьці да разьвіцьця навукі, асабліва прыкладной, пазбаўляе краіну пэрспэктыў стварэньня новых узораў тэхнікі, электронікі, новых відаў вырабаў», — сказаў Лужкоў у інтэрвію «Інтэрфаксу».

Паводле слоў экс-мэра, уладам варта па-новаму паглядзець на вучэньне Карла Маркса, які адзначаў, што асновай дзяржаўнай дзейнасьці ў любой эканоміцы зьяўляецца рэальны сэктар.

«У нас жа ўсё зблытана: па сутнасьці справы, краіна занялася гульнёй у грошы, прывязала сябе да ўсясьветных коштаў на нафту, ад якіх сёньня цалкам залежыць. Рэальная эканоміка ў гэтых умовах, асабліва пры такім цьвёрдым рэжыме крэдытаваньня, існаваць ня можа», — адзначыў былы сталічны кіраўнік горада.

Лужкоў мяркуе, што сёньня ў Расеі практычна няма галін, якія давалі б ўзровень прыбытковасьці, здольны пакрыць працэнтную стаўку банкаўскага крэдыту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG