Штуршкі мелі месца ў Абруццы і суседніх рэгіёнах (Ляцыё, Тасканія, Эмілія-Рамана), гэта значыць, у тых самых месцах, дзе ў кастрычніку летась землятрус пазбавіў жыцьця амаль 300 чалавек.
Першы штуршок адбыўся а 10.25 раніцы за 3 кілямэтры ад мястэчка Мантэрэале і меў сілу 5,3 бала. Наступны быў а 11:15 мясцовага часу (5,4 бала), трэці — а 11:25 (5,3 бала).
Мапа падземных штуршкоў:
Разбурэньні:
Падземныя штуршкі адчуваліся нават у Рыме і Рыміні. У Рыме было эвакуявана мэтро і некалькі школ.
Эвакуацыя мэтро ў Рыме:
Інфармацыі аб разбурэньнях і ахвярах пакуль не паступала. Але мясцовыя СМІ адзначаюць, што ў Абруццы ў апошнія тыдні назіраліся моцныя снегапады і мінусавыя тэмпэратуры, так што дабрацца да пацярпелых гарадоў і вёсак у горнай мясцовасьці можа быць цяжка.
Асобна сытуацыю ў Абруцы ўскладняе пачатак паводкі на рацэ Пэскары і тое, што з прычыны магутных сьнегападаў каля 300 тысяч дамоў па-ранейшаму застаюцца без электрычнасьці. У рэгіён для дапамогі яшчэ да землятрусу было накіраванае войска.