Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка замяніў амбасадараў. Сышоў Вялічка, які 15 год быў амбасадарам ва Ўкраіне


Міністэрства замежных справаў Беларусі

Міністэрства замежных справаў Беларусі

Пра новыя кадравыя прызначэньні стала вядома 13 чэрвеня. Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка прызначыў шэраг новых амбасадараў, намесьнікаў міністраў, старшыняў райвыканкамаў і іншых чыноўнікаў.

Новыя амбасадары такія:

  • Бэльгія і Люксэмбург — былы першы намесьнік міністра замежных спраў Аляксандар Міхневіч (таксама сталы прадстаўнік Беларусі пры Эўразьвязе, НАТО, Эўрапейскім таварыстве па атамнай энэргіі);
  • Бразілія — Аляксандар Царкоўскі;
  • Віетнам і Камбоджа — Уладзімер Гошын;
  • Іран — Юры Лазарчык;
  • Паўднёвая Карэя — Андрэй Папкоў;
  • Славакія — Ігар Лешчанка;
  • Уганда — Дзьмітры Купцель (па сумяшчальніцтве, ужо амбасадар у Этыёпіі);
  • Украіна — Ігар Сокал.

Да таго ж, генэральным консулам Беларусі ў нямецкім Мюнхэне прызначаны Андрэй Кулажэнка, а генэральным консулам ва ўкраінскай Адэсе — Уладзімер Чахлоў.

Новыя намесьнікі зьявіліся ў міністраў аховы здароўя, замежных справаў, інфармацыі, эканомікі; старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплексу. Новыя старшыні — у Бярозаўскага, Валожынскага, Дзятлаўскага, Ледьчыцкага, Лоеўскага, Мастоўскага, Старадарожскага райвыканкамаў.

Прызначаныя два новыя рэктары: Андрэй Кузьняцоў у Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэта і Сяргей Хахомаў у Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Скарыны. Новых дырэктароў атрымалі «Белфармацыя» і «АГАТ — Сыстэмы кіраваньня». Дэпартамэнт па турызму Мінспорту стала Алена Пярмінава.

Зьяўленьне новага амбасадара ва Ўкраіну азначае, што з пасады сыходзіць Валянцін Вялічка, які быў амбасадарам без перапынку ў адной краіне 15 год, што ёсьць сваеасаблівым рэкордам. Куды ён прызначаны цяпер і ці не сыходзіць зь дзяржслужбы, невядома. Ігар Сокал, які замяніў Вялічку, раней быў кіраўніком апарату Савету Міністраў, амбасадарам ва Ўзбэкістане.

XS
SM
MD
LG