Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: АДКБ ня трэба чакаць прызнаньня з боку НАТО


Аляксандар Лукашэнка на групавым фота кіраўнікоў дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ

Аляксандар Лукашэнка на групавым фота кіраўнікоў дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выступіў 14 кастрычніка на сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі ў Ерэване.

«Мы ўсе канстатавалі, што Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпецы ніхто ня хоча прызнаваць, асабліва НАТО (бачыце, арганізацыя ня тая). Я слухаў гэтыя размовы і думаў: калі мы будзем іх прасіць, каб яны нас прызналі, яны ніколі нас не прызнаюць. Нам трэба паступіць такім чынам, каб прымусіць іх прызнаць нашу арганізацыю», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Ён паведаміў, што падчас перамоваў лідэраў краін АДКБ абмеркаваны «шырокі комплекс тэм»:

«Прытым па пэрымэтры ўсіх межаў — і на заходнім напрамку, і ў Цэнтральнай Азіі, у раёне Аўганістану. Абмеркавалі канфлікты і нявырашаныя праблемы. Шчыра прызнаюся, што падрыхтаваныя матэрыялы па прыярытэтах нашага старшынства крыху ня цягнуць на той узровень абмеркаваньня, на які мы выйшлі ў вузкім коле. Падцягнем да гэтага спэцыялістаў найперш з Расейскай Фэдэрацыі і іншых дзяржаў. І трэба сфармуляваць добрыя прыярытэты, каб наша арганізацыя выйшла на даволі сурʼёзны ўзровень. Каб яе не баяліся, але паважалі, і мы нікога не ўгаворвалі, каб нас прызнавалі».

Старшынства ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы перайшло ад Армэніі да Беларусі.

Напрыканцы 2015 году Партыя БНФ прыняла заяву, у якой патрабуе выхаду Беларусі з АДКБ.

Партыя выступіла за пабудову новай архітэктуры нацыянальнай бясьпекі з апорай на супрацу з краінамі Эўраатлянтычнай супольнасьці. «Партыя БНФ цьвёрда выступае супраць уцягваньня нашай краіны ў вайсковыя канфлікты на постсавецкай прасторы», — гаворыцца ў заяве.

Паводле Рыгора Кастусёва, АДКБ «абʼядноўвае сатэлітаў Масквы і цалкам падпарадкаваная крамлёўскім інтарэсам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG