«Усе атрыманыя ўкраінскім сьледзтвам матэрыялы прызнаныя ААН афіцыйнымі дакумэнтамі, якія прадставіла Расея. Сьледзтвам вайсковай пракуратуры атрыманыя неабвержныя дакумэнтальныя доказы дзяржаўнай здрады Януковіча », — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
Раней Луцэнка выказаў здагадку, што судовы працэс па справе аб дзяржаўнай здрадзе Януковіча пачнецца ў першым квартале 2017 году.
Віктар Януковіч зьяўляецца фігурантам некалькіх крымінальных справаў ва Ўкраіне, у прыватнасьці, аб перавышэньні iм паўнамоцтваў зь лістападу 2013 па люты 2014, аб масавых забойстваў актывістаў Майдану, а таксама па факце захопу ім дзяржаўнай улады ў 2010 годзе.
Януковіч уцёк з Украіны ў лютым 2014 пасьля масавых расстрэлаў удзельнікаў пратэстаў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. З тых часоў ён хаваецца на тэрыторыі Расеі.