Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольненыя кіраўнікі трох буйных прадпрыемстваў Магілёўшчыны


Тры кіраўнікі буйных прадпрыемстваў Магілёўскай вобласьці страцілі пасады — гэта генэральныя дырэктары Шклоўскай папяровай фабрыкі «Спартак», Магілёўскага мэталюргічнага заводу і «Бабруйсксельмаша», паведамляе тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Такое рашэньне прынята 13 лістапада на паседжаньні аблвыканкаму. Падставай паслужыла цяжкае эканамічнае становішча на прадпрыемствах. Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік скарыстаў дазвол Аляксандра Лукашэнкі прымаць любыя кадравыя рашэньні, якія дапамогуць стабілізаваць сытуацыю. Разьбіраючы працу Магілёўскага мэталюргічнага заводу, старшыня абласнога выканаўчага камітэту Пётар Руднік адзначыў, што на працягу двух апошніх месяцаў на прадпрыемстве была практычна прыпыненая праца ліцейнай вытворчасьці: кіраўніцтва не змагло своечасова дамовіцца аб пастаўцы сыравіны. Сарваныя і іншыя праекты.

Складзены таксама сьпіс з трыццаці праблемных прадпрыемстваў Магілёўскай вобласьці, у якіх да канца году яшчэ ёсьць шанец выправіць становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG