Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ролс-Ройс» 001 прыпаркаваўся ля кавярні на месцы для інвалідаў. Фатафакт


Карыстальнік «УКантакце» Яўген Ажойчык падзяліўся ў сацсетцы здымкам чорнага «Ролс-Ройса» з нумарам 001-BY. Машына ў суправаджэньні прынамсі двух аўтамабіляў спэцыяльнага падразьдзяленьня ДПС «Страла» прыпаркавалася каля кавярні на месцы для інвалідаў.

Хто быў за рулём і ў салёне, невядома.

Згодна з ч.2 арт. 18.22 Адміністрацыйнага кодэксу Беларусі неправамерная паркоўка на месцы для інвалідаў караецца штрафам у памеры 2 базавых велічыняў (42 рублі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG