Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выказаў сваю салідарнасьць з Эрдаганам


Таіп Эрдаган падчас звароту на тэлебачаньні праз смартфон

Таіп Эрдаган падчас звароту на тэлебачаньні праз смартфон

Аляксандар Лукашэнка накіраваў пасланьне прэзыдэнту Турэччыны Рэджэпу Эрдагану ў сувязі са спробай вайсковага перавароту ў гэтай краіне.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідэра.

«У пасланьні выказваюцца словы падтрымкі і салідарнасьці зь легітымнай уладай Турэччыны», — паведамілі ў прэс-службе.

У ноч на 16 ліпеня група вайскоўцаў зрабіла спробу дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. На дадзены момант можна сьцьвярджаць, што путч, хутчэй за ўсё, праваліўся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG