Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці паўтораць беларускія рабочыя страйкі 1991 году? 


На тагачаснай плошчы Леніна ў Менску падчас страйку ў красавіку 1991 году.
На тагачаснай плошчы Леніна ў Менску падчас страйку ў красавіку 1991 году.

Ці магчымае паўтарэньне красавіка 1991 году, ці могуць сотні тысячаў людзей выйсьці на вуліцы? Якія чыньнікі прывялі да тых масавых пратэстаў і ці ў наяўнасьці яны цяпер?

Цыганкоў: У гэтыя дні адзначаецца 25-годзьдзе страйкаў у красавіку 1991 году, калі сотні тысячаў беларускіх рабочых выйшлі на плошчу Незалежнасьці (тады — плошчу Леніна) ў Менску з эканамічнымі, а даволі хутка — і палітычнымі патрабаваньнямі. Натуральна, што ў многіх узьнікае пытаньне — ці магчымае сёньня хаця б прыблізнае паўтарэньне тых падзеяў?

У 1991 годзе людзей на вуліцы выводзіла гістарычна ўнікальнае і непаўторнае спалучэньне многіх прычынаў. У пратэстным руху зьядналіся палітычныя, сацыяльныя, ідэйныя і нават побытавыя матывы.

Перш за ўсё, гэта быў ідэйна-палітычны пратэст.

Перш за ўсё, гэта быў ідэйна-палітычны пратэст. Людзі хацелі зьмены прагнілай і непапулярнай улады, людзі хацелі свабоды выказваньняў і дзеяньняў, многія марылі пра свой удзел у палітычным жыцьці па дэмакратычных правілах. Другая галоўная прычына масавых выступаў — даволі традыцыйная — эканамічныя патрабаваньні. Але людзі хацелі ня толькі большых заробкаў (як хочуць усе і заўсёды), але на фоне дэфіцыту і нястачы самых элемэнтарных прадуктаў патрабавалі рынкавых дачыненьняў, поўных таварамі крамаў, магчымасьці весьці свой бізнэс — карацей, эканамічных свабодаў.

Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў

Іншы прынцыповы матыў — патрабаваньне незалежнасьці Беларусі і нацыянальнага адраджэньня. Відавочна, людзей з нацыянальнай сьвядомасьцю, а тым больш з незалежніцкімі памкненьнямі тады было яшчэ не так і шмат, але яны былі авангардам, яны адукоўвалі, вялі за сабой іншых.

На сёньня па-за межамі Беларусі жыве як мінімум некалькі тысячаў былых сяброў БНФ — нашмат болей, чым дзейных сяброў гэтай структуры ў Беларусі.

Яшчэ адзін чыньнік, які цалкам неактуальны зараз — для многіх асноўнай прэтэнзія да савецкай дзяржавы была ў немагчымасьці «свабоднага уезда і выезду». Кажучы іншымі, не такімі высокімі словамі — права эміграваць. І пасьля развалу СССР многія гэтым правам скарысталіся — хто адразу ў 91-м, а хто пасьля трагічных у іх успрыняцьці падзеяў 94-96-га гадоў. На сёньня па-за межамі Беларусі жыве як мінімум некалькі тысячаў былых сяброў БНФ — нашмат болей, чым дзейных сяброў гэтай структуры ў Беларусі.

Карацей, як бачым з гэтага пераліку, многія матывы для пратэстных выступаў, якія былі ў 1991 годзе, сёньня альбо цалкам не актуальныя, альбо зьменшылі сваю вастрыню.

Ад 1991 году рабочых у Беларусі стала проста колькасна нашмат меней.

Калі ж казаць выключна пра рабочы рух, то і тут шмат чаго зьмянілася. Перш за ўсё, ад 1991 году рабочых у Беларусі стала проста колькасна нашмат меней. Дакладную статыстыку цяжка знайсьці, але відавочна, што скарачэньне рабочай клясы ў сталіцы адбылося як мінімум у 2-3 разы. Больш за тое, зьмяніўся і якасны склад пралетарыяту. Яшчэ ў канцы 80-х на заводах па рабочых спэцыяльнасьцях часам працавалі людзі з вышэйшай адукацыяй, на «флягманах» беларускай прамысловасьці канцэнтраваліся «вяршкі» інжынэрнай думкі. За гэтыя 25 гадоў усё лепшае даўно перайшло ў прыватны сэктар, дзе больш матывацыі, але таксама і больш дысцыпліны і адказнасьці. Плюс — за гэтыя гады адбылося тое, што называецца «атамізацыяй» грамадзтва — калі людзі перастаюць адчуваць сябе прыналежнымі да нейкай прафэсійнай групы, калектыву, губляюць пачуцьцё прафэсійнай ці карпаратыўнай (а тым больш клясавай) салідарнасьці.

Я не кажу, што сёньня немагчымы выхад на вуліцу сотняў ці дзясяткаў тысячаў беларусаў. Магчымы. Але для гэтага павінны сысьціся адразу некалькі чыньнікаў — эканамічны крызіс, пагроза незалежнасьці, поўная дыскрэдытацыя ўлады ў вачах большасьці насельніцтва, яе крызіс і аслабленьне, радыкальнае зьмяншэньне ня толькі палітычных, але і побытавых і маёмасных правоў грамадзянаў.

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

Карбалевіч: Сацыяльны выбух — справа непрадказальная. Гісторыя сьведчыць, што вялікія рэвалюцыі пачыналіся з падзей, якія сёньня здаюцца дробязямі. Напрыклад, лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Расеі пачалася з-за таго, што сьнегам замяло чыгунку і ў Петраградзе здарыліся перабоі з хлебам. І праз тры тыдні вялізная Расейская імпэрыя абрынулася.

Сёньняшняя сытуацыя ў Беларусі адрозьніваецца ад стану 1991 году шмат якімі чыньнікамі. Назаву толькі два. Найперш, тады быў відавочны крызыс палітычнага рэжыму, усім была бачная слабасьць ўлады, крызыс рэжыму. У парлямэнце і савецкім, і БССРаўскім дзейнічала актыўная апазыцыя. Таму зьнік страх.

Сёньня ў Беларусі эканамічны крызыс не перарос ня толькі ў палітычны, але нават у сацыяльны.

Сёньня ж у Беларусі эканамічны крызыс не перарос ня толькі ў палітычны, але нават у сацыяльны. Калі вынесьці за дужкі сытуацыю вакол ІП, то ў краіне фактычна няма сацыяльных, працоўных канфліктаў. Улада настолькі моцная, што нават ня бачыць неабходнасьці хапаць і біць апазыцыянэраў, якія выходзіць на вулічныя акцыі. Гэта зь улікам таго, што Лукашэнка — вялікі перастрахоўшчык.

Другі момант. Тады, у 1991 годзе у насельніцтва былі вялікія надзеі, магчыма, ілюзіі. Здавалася, адхілім камуністычную ўладу, якая ўяўлялася галоўнай перашкодай да добрага жыцьця, і зажывем шчасьліва. Перад вачыма быў натхняльны прыклад краху камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай Эўропе.

Цяпер такога натхняльнага прыкладу няма. На постсавецкай прасторы ўсе жывуць дрэнна. І тыя краіны, якія правялі рынкавыя рэформы, і тыя, якія не правялі, і тыя, у якіх існуе дэмакратыя, і тыя, дзе няма яе. Паўсюль аднолькава дрэнна. Таму — няма за што змагацца.

Цыганкоў: Вы казалі, што лютаўская рэвалюцыя была раптоўная, але калі б не было сасьпелых палітычных і эканамічных прычынаў, яна б не адбылася. Бо голад у Расеі быў дзясяткі гадоў — і гэта не рабіла рэвалюцыю. Гэта была запальнічка, з якой яна разгарэлася?

Карбалевіч: Толькі цяпер, пасьля таго, як усё гэта здарылася, гісторыкі шукаюць і знаходзяць шмат якія падставы. Бачыце, такіх падстаў бывае ў розных краінах шмат, але пакуль няма такой запальнічкі, нічога не здараецца, гэтыя праблемы пераадольваюцца і краіна спакойна жыве далей.

Цыганкоў: Шмат выпадкаў, калі такія запальнічкі загараюцца, але не заканчваюцца нічым — можа, адным страйкам, адным выступам, і ўсё глухне. А калі ёсьць тыя самыя гістарычныя падставы, тады любая драбяза перарастае ў рэвалюцыю.

Юры Дракахруст
Юры Дракахруст

Дракахруст: Сапраўды, у любым грамадзтве існуюць нейкія дысфункцыі. Нехта незадаволены, нешта не так працуе, і гэтак далей. Вызначыць, калі гэта выбухне, калі набор гэтых дысфункцый зьбярэцца ў крытычную масу, па меншай меры вельмі цяжка. Давайце прыгадаем той красавік 1991-га году. Там спускавым кручком было падвышэньне цэнаў на прадукты. Па цяперашнім часе нязначнае — 5%. Але яно тады было шокам, таму што да таго цэны ўсё ж трымаліся. Дык вось хто мог тады прадказаць гэтыя шматтысячныя страйкі, ведаючы ўсе фактары, пра якія вы, Віталь казалі? А яны тады не былі сакрэтам. Я ня памятаю такіх людзей.

Я ня памятаю чалавека, які б сказаў: калі падымуць цэны — беларусы выйдуць на вуліцы.

Палітыкі, апазыцыя казалі, маўляў, народ, прачніся, але я ня памятаю чалавека, які б сказаў: калі падымуць цэны — беларусы выйдуць на вуліцы. Такога не было.

Можна прыгадаць і нядаўнюю «арабскую вясну»: людзі там дзесяцігодзьдзямі сядзелі, як мышы пад венікам. Хто прагназаваў, што тамтэйшыя аўтарытарныя рэжымы пасыплюцца, як карткавы дамок? Ніхто. Наадварот, казалі, што арабы ні на што яны не здольныя, што ім наканавана вечна быць пад дыктатурамі. А дыктатуры там былі больш жорсткія, чым цяпер у Беларусі. Але рэвалюцыі там усё ж здарыліся. І дагэтуль не зусім зразумела, чаму.

Цыганкоў: Ну ў 1991 годзе ўсё да таго ішло. Ніякіх не трэба было запальнічак, усё ішло да таго, чым скончылася. Штуршком магла б быць якая публікацыя ў газэце, магло б быць нейкае няўдалае слова Гарбачова. Гэта прывяло б не да канкрэтнага выхаду рабочых на вуліцу ў Менску, а да заканчэньня Савецкага Саюзу.

Карбалевіч: Хачу нагадаць, што Беларусь лічылася антыперабудовачнай Вандэяй.

Цыганкоў: Калі адбываўся рэфэрэндум у сакавіку 1991 году, я ўсім гаварыў і ў «Знамя юности» напісаў, што нават калі вы прагаласуеце «за», больш за год СССР не праіснуе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG