Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка рыхтаваў кадравы ператрус паўгоду


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што кадравыя зьмены ва ўрадзе не зьяўляюцца спантанным крокам. Ён прызнаўся, што прызначыў прэм’ерам Андрэя Кабякова на прапанову Міхаіла Мясьніковіча.

«Я перахварэў мінімум паўгода гэтымі пытаньнямі. Вельмі шмат было сумневаў. Ніхто не лябіяваў ніякія пасады. Да апошняга моманту наогул многія ня ведалі, чым ім прыйдзецца займацца. Гэта было асабіста маё рашэньне. Але гэта рашэньне ня зь неба ўзялося», — сказаў кіраўнік краіны.

Лукашэнка сказаў, што задоўга да канчатковага рашэньня ён накіраваў просьбу прэм’ер-міністру і іншым службовым асобам (усяго каля 10-13) падаць сваё бачаньне па складу ўраду.

«Абсалютна сакрэтна, нават ня поштай, а канвэртам на маё імя, Міхаіл Уладзімеравіч Мясьніковіч і многія іншыя паклалі мне на стол сваё бачаньне ўраду: хто ў ім павінен быць. Асабіста без усялякіх памочнікаў, супастаўляючы ўсе пункты гледжаньня, вызначаючы свае адносіны да той ці іншай службовай асобы ў залежнасьці ад таго, якія перад ім стаялі задачы і будуць стаяць потым, я прымаў рашэньні», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што кандыдатуру Андрэя Кабякова прапанаваў Міхаіл Мясьніковіч і ня толькі ён, перадае БЕЛТА.

Паводле Лукашэнкі, кадравыя зьмены і перамяшчэньні традыцыйныя асабліва ў год прэзыдэнцкіх выбараў:

«Гэта таксама не навіна, у мінулы раз мы так рабілі. Асноўны касьцяк ураду, іншых кіраўнікоў краіны быў сфармаваны да прэзыдэнцкіх выбараў».

Ён дадаў, што рух кадраў будзе праводзіцца да выбараў і пасьля іх.

«Гэта тры этапы. Першы этап мы ажыцьцявілі. Ва ўраду, іншых службовых асобаў, губэрнатараў ёсьць час для таго, каб агледзецца і з 1 студзеня пачаць новы год па-новаму, калі гэта неабходна».

Лукашэнка падкрэсьліў, што да выбараў ён будзе бачыць, як працуе той ці іншы міністар, вышэйшыя службовыя асобы, і зыходзячы з гэтага прымаць адпаведныя рашэньні.

«Паводле нашай Канстытуцыі, калі ў нас нармальна складзецца, — народ нам даверыць, падтрымае на выбарах, — урад сыходзіць у адстаўку. І ў мяне будзе яшчэ адзін варыянт прызначыць новых людзей. Гэта тычыцца і губэрнатараў, і іншых службовых асобаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG