Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным 3 красавіка


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным 3 красавіка. Яны абмяркуюць пытаньні «выняткаў і абмежаваньняў» у Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС).

Паводле БелТА, пра гэта сказаў журналістам віцэ-прэмʼер Беларусі Ўладзімер Сямашка.

Раней Лукашэнка назваў Пуціна «родным братам» і паабяцаў размаўляць з Масквой «безь міратворцаў і пасярэднікаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG