Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка раіць чыноўнікам пераходзіць на беларускую мову


Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з журналістамі 11 верасьня на выбарчым участку пасьля галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах.

На пытаньне журналісткі «Нашай Нівы», калі беларускія чыноўнікі пачнуць гаварыць на беларускай мове, Лукашэнка адказаў:

«Калі беларускія чыноўнікі вывучаць беларускую мову, як вы, тады будуць размаўляць на беларускай мове. А чаму „гаварыць“, а не „размаўляць“?» — запытаўся ён.

Карэспандэнтка патлумачыла, што могуць ужывацца і «гаварыць», і «размаўляць». «Вось вы варыянты адрозьніваеце адзін ад аднаго, а некаторыя чыноўнікі — не».

Карэспандэнтка кажа: «Можа, вы б параілі ім?» — «Параім, параім. Мы ім раім кожны дзень. І сабе таксама, — адказаў Лукашэнка. — Вы ня думайце, што акрамя нас з вамі ніхто ня ўмее на беларускай мове размаўляць».

І далей перайшоў на расейскую:

«У нас так склалася, што большасць размаўляе на рускай мове. Не па-расейску, а па-руску, бо з рускімі ў нас адна мова, — сказаў Лукашэнка. — Ад якой спадчыны адмаўляемся? Мы чаму вялікую рускую мову штурхаем нагамі і бяжым ад яе, як ад нейкай страшнай зьявы? Гэта наша мова. Мы стагодзьдзямі ў гэтым катле з расейцамі варыліся».

Лукашэнка дадаў:

«Калі мне кажуць, што ў нас тут празьмерная беларускасьць, я адказваю: не сьмяшыце людзей, мы ж беларусы! Чым павінна пахнуць? Беларускасьцю. Але гэта ня значыць, што гэты пах павінен перабіваць тут рускае, польскае, украінскае, габрэйскае. Так склалася, што ўсе гэтыя людзі жылі ў нас і пакінулі шмат добрага. Усё дрэннае сышло, засталося лепшае. Ня трэба ад гэтага адмаўляцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG