Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка радзей становіцца на лыжы


Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў у Сочы, 2012 год
Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў у Сочы, 2012 год

Кіраўнік Беларусі шкадуе, што пасьля апэрацыі на калене ў гэтым годзе радзей выпадае станавіцца на горныя лыжы.

На сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізкультуры Лукашэнка сказаў, што дзьве гадзіны штодня займаецца спортам, нават у камандзіроўках:

«Спорт — гэта частка майго жыцьця. Не было б спорту — ня змог бы працаваць, вытрымліваць такія нагрузкі. Калі я кажу пра спорт — гэта не для прыгожага слоўца».

Лукашэнка апавёў, што сярод ягоных спартовых захапленьняў таксама ролікі або лыжаролеры. Ён займаўся ў свой час футболам, умее гуляць у валейбол і баскетбол. Хакейныя трэніроўкі ў ягоным графіку значацца тры разы на тыдзень па дзьве з паловай — тры гадзіны.

«Калі няма трэніроўкі, я ці бегаю, ці дровы сяку, ці ў тэніс зь дзецьмі гуляю», — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG