Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў сваім памочнікам Аляксандра Радзькова


Belarus - Book fair in Minsk, 08Feb2012

Belarus - Book fair in Minsk, 08Feb2012

З 2011 года Аляксандар Радзькоў займаў пасаду першага намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандру Радзькову 63 гады. Радзькоў, як і Лукашэнка, скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (праўда, на 2 гады раней за кіраўніка дзяржавы. Радзькоў — у 1973-м, Лукашэнка — у 1975-м). З 2001 да 2003 году быў рэктарам Магілёўскага пэдінстытуту. А з 2003 года і да 2011 году — міністрам адукацыі.

Менавіта пры Радзькову было ўведзена цэнтралізаванае тэставаньне пры паступленьні ў ВНУ, скарочаны тэрмін навучаньня ў сярэдняй школе з 12 гадоў да 11, уведзеная 10-бальная сыстэма ацэнкі ведаў, дзелавы стыль адзеньня ў школах.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Радзькоў узначальваў перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. У выніку кадравых перастановак пасьля выбараў ён быў прызначаны першым намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Радзькоў таксама ачольвае прапрэзыдэнцкае грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь». На пашыраным паседжаньні Рэспубліканскага Савету «Белай Русі» разглядаліся пытаньні ўдзелу структур аб’яднаньня ў выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году.

Узнагароджаны мэдалём «За працоўную адзнаку».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG