Афіша:
У кавярні «Утопія 60» (Менск, вул. Леніна, 9) пройдзе сустрэча з культуролягам Максімам Жбанковым на тэму «Сьмерць кіно і чаму гэта не страшна». Пачатак а 19.00.
У гісторыі:
1816 — нарадзіўся Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
1887 — нарадзіўся Цішка Гартны (Зьміцер Жылуновіч), беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч (пам. 11.4.1937). Друкавацца пачаў з 1908 у газэце «Наша ніва». Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газэты «Дзяньніца». У 1921 у Бэрліне наладзіў выданьне беларускіх кніг. Пасьля вяртаньня ў Менск рэдактар газэты «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэньня літаратурнага аб’яднаньня і часопісу «Полымя», узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесьнікам наркама асьветы БССР, у Інстытуце гісторыі БелАН. Акадэмік БелАН з 1928. Выключаны з ВКП(б) у1931 з фармулёўкай «за сувязь з нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі». Арыштаваны 15.11.1936, 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай вэрсіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых зьвестках — скончыў жыцьцё самагубствам).
1896 — нарадзіўся лінгвіст і літаратуразнаўца Раман Якабсон.
1909 — нарадзіўся Міхась Зуй, вайсковы і палітычны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Аўстраліі, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1987-1995).
1956 — у Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, якое здушыла савецкая вайсковая інтэрвэнцыя.
1958 — савецкі расейскі пісьменьнік Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», які стаў бэстсэлерам на Захадзе, але ня быў апублікаваны ў ягонай краіне.
У памяці:
1941 — памёр Васіль Шашалевіч, беларускі драматург.
1981 — памёр Якуб Міско, беларускі пісьменьнік і журналіст.
Цытата:
«Вугоршчына, заваяваная і ў аковах, зрабіла больш для свабоды і справядлівасьці, чым любы іншы народ на працягу дваццаці гадоў».
Альбэр Камю
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Самае папулярнае
1