Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра гульню хакейнай зборнай: «Плюнулі ў душу народу»


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ «Амкадор-Пінск», кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка жорстка адазваўся пра вынікі беларускай хакейнай зборнай на нядаўнім чэмпіянаце сьвету.

«Вядома, плюнулі ў душу народу. Такі настрой ва ўсіх. Але ня будзем пасыпаць галаву попелам. Спорт ёсьць спорт — усе хочуць выйграць. Толькі, „растапырыўшы пальцы“, на пляцоўку ня трэба выходзіць. Сёньня ў хакей не гуляюць, на хакейнай пляцоўцы нават не змагаюцца. Сёньня на хакейнай пляцоўцы і ў іншых відах спорту ваююць. Калі ты туды выходзіш, то павінен біцца да апошняга. Мы гэтага не зрабілі. Вось галоўны недахоп нашых хакеістаў. Гэта тычыцца і некаторых іншых нашых спартсмэнаў», — цытуе Лукашэнку БелТА.

«Мы адсталі, і вельмі сурʼёзна, у тактыцы, мысьленьні і, сорамна пра гэта нават казаць, фізычнай падрыхтоўцы», — сказаў кіраўнік краіны.

Ён прыгразіў, што хакеістам давядзецца самім шукаць грошы на сваё фінансаваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG