Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падчас сёньняшніх кадравых прызначэньняў кіраўнік Беларусі зрабіў некалькі заяваў.

Падчас прызначэньня амбасадарам Беларусі ў Малдове Сяргея Чычука Лукашэнка адзначыў, што трэба пашыраць стасункі з Малдовай:

«Малдова абрала свой шлях, нічога ня зробіш. На месцы Малдовы цяжка было б абраць іншы шлях. Яе цесныя кантакты зь цяперашняй Украінай, з заходнімі дзяржавамі (тым больш яны хоць неяк падтрымліваюць) — гэта трэба ўспрымаць як дадзенасьць і выбудоўваць, зыходзячы з гэтага, нашы адносіны з гэтай добрай рэспублікай, пашыраць адносіны, шукаць выгадныя для нас кантакты. Хоць там няпроста, у тым ліку і з пункту гледжаньня эканомікі», — сказаў Лукашэнка.

«Ніякай гульні ў продаж»

Падчас прызначэньня Ігара Летава кіраўніком ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» Лукашэнка адзначыў:

«Ніякай гульні ў продаж, перапродаж. Дзяржава ацаніла гэтае прадпрыемства. Плаці грошы — атрымлівай акцыі. Няма грошай — да пабачэньня. Майце на ўвазе: ваша задача, любога кіраўніка — не прадаць прадпрыемства, прыватызаваць яго ці яшчэ неяк, а захаваць. Гэта народнае прадпрыемства. Прадукцыя, якая на ім вырабляецца, запатрабаваная на сусьветных рынках, асабліва прадукцыя па лініі ВПК. Вы бачыце, якое становішча ў сьвеце. Сёньня ўсе дзяржавы зьвярнулі погляды на абараназдольнасьць».

«Рэктараў трэба варушыць»

Падчас прызначэньня Анатоля Шчаснага рэктарам Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Лукашэнка адзначыў, што сёлета з рэктарамі беларускіх ВНУ будзе асаблівая размова.

«Некаторыя ўжо заседзеліся, заляжаліся на пасадах, трэба трошкі варушыць іх, таму што празь іх рукі праходзіць эліта нашай дзяржавы, будучыня нашай дзяржавы», — сказаў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG