Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра адносіны з Расеяй: «У гэтым годзе больш нэгатыву»


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яго сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, хутчэй за ўсё, адбудзецца 22 лістапада.

«22-га, напэўна, сустрэнемся з прэзыдэнтам Расеі і абмяркуем канцэптуальныя пытаньні. З вока на вока абмяркуем гэтыя пытаньні і пастараемся надаць новы імпульс нашым адносінам», — сказаў Лукашэнка падчас прэс-канфэрэнцыі для расейскіх рэгіянальных СМІ ў Менску.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі і Расеі ёсьць «шмат праблемаў, якія азмрочваюць нашы адносіны».

«Новага, на жаль, нічога ў 2016 годзе не зрабілі, больш нэгатыву. Гэты год не зьяўляецца лепшым. Што да эканомікі — вы разумееце, што адбылося. Расейскі рынак — гэта 50% нашага таваразвароту», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Вырабляем ня менш, але багацей мы не становімся. Вось такі фон, і ён пагаршаецца тым, што адбываецца ў сьвеце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG