Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы ня хочам з Захадам ніякіх сутыкненьняў — ні палітычных, ні дыпляматычных


Аляксандар Лукашэнка падчас візыту Маскву, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка падчас візыту Маскву, архіўнае фота

«Асобнае пытаньне — адносіны з Захадам. Так, ёсьць станоўчыя моманты як у палітычнай, так і ў эканамічнай галіне. Давайце будзем працягваць працу ў гэтым кірунку. Але ні ў якім разе нельга дапусьціць ціску на нас. Ні з Захаду, ні з Усходу ціск непрымальны, асабліва ў сувязі з выбарамі», — заявіў Лукашэнка падчас прадстаўленьня новага кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандра Косінца.

Што да супрацоўніцтва з Захадам, кіраўнік краіны таксама адзначыў:

«Мы мяжуем з Захадам і ня хочам ніякіх сутыкненьняў — ні палітычных, ні дыпляматычных. Палова нашага гандлю там. Калі Захад працягне нам руку супрацоўніцтва, то трэба гэтым скарыстацца. Мы будзем імкнуцца да нармалізацыі адносін з Захадам. Калі яны хочуць з намі на роўных супрацоўнічаць і даюць сыгналы да гэтага, мы прымем гэты сыгнал. Мы заўсёды казалі пра гэта — давайце сядаць за стол перамоваў і дамаўляцца».

Паводле Лукашэнкі, наступны год будзе ключавым для Беларусі па многіх напрамках, рэальнасьцю стане Эўразійскі эканамічны саюз, і тут нельга дапусьціць страты ўласных інтарэсаў.

Наконт стасункаў з Расеяй, ён сказаў: «Нам сёньня гэтую краіну ніхто ў сьвеце не заменіць. Беларусь ня будзе дзейнічаць на шкоду брацкай Расеі».

Кіраўнік краіны таксама запатрабаваў выбудоўваць сыстэму ідэалягічнай працы ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі часу і заявіў пра неабходнасьць нанова прааналізаваць працу вядучых СМІ. Ён адзначыў, што інфармацыйная сытуацыя вакол Беларусі заўсёды была няпростай. Але дагэтуль усе спробы выкарыстаць удасканаленыя інфармацыйныя тэхналёгіі былі няўдалымі.

«Геапалітычная абстаноўка і ў сьвеце, і вакол нашай краіны становіцца ўсё больш складанай», — падкрэсьліў кіраўнік краіны. Ён сказаў, што трэба вырашаць ва ўзаемадзеяньні з урадам і МЗС задачу па выпрацоўцы і рэалізацыі апераджальных дзеяньняў у адказ на зьнешнія пагрозы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG