Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: існуе тэндэнцыя да эскаляцыі канфлікту ва Ўкраіне


Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі крызіс дагэтуль ня вырашаны, бо ўцягнутыя ў гэты канфлікт дзяржавы не дасягнулі кансэнсусу. Ён лічыць, што ўсім бакам канфлікту трэба сесьці за стол перамоваў.

«Украінскі крызіс да гэтага часу не прадухілены, там тлеюць галавешкі вайны толькі таму, што асноўныя гульцы — краіны, уключаныя ў гэты канфлікт — не дасягнулі кансэнсусу. Напэўна, ня ўсе так хочуць міру ва Ўкраіне, як украінскі народ. Да гэтага я адношу і кіраўніцтва Ўкраіны, і Расею, і Эўрапейскі Зьвяз, і ЗША. Вось калі яны ўсе разам, усе эўрапейскія зацікаўленыя дзяржавы, ЗША, Расея і кіраўніцтва Ўкраіны, сядуць за агульны стол...», — сказаў Лукашэнка ў інтэрвію кітайскаму агенцтву Сіньхуа, апублікаваным 8 траўня.

«Дарэчы, — дадаў Лукашэнка, — размаўляючы зь міністрам замежных спраў Аўстрыі, я ім прапанаваў вызначыць „дарожную карту“, вельмі кароткую па часе, і прымусіць тых, хто там ваюе, спыніць вайну. Калі мы гэтага ня зробім зараз, далей будзе больш складана, таму што тэндэнцыя да эскаляцыі ўкраінскага канфлікту існуе. Нядаўна нават сам Парашэнка сказаў, што вайна на ўсходзе Ўкраіны можа аднавіцца ў любы момант. Гэтага дапусьціць нельга».

Лукашэнка лічыць, што трэба ўсім сесьці за стол перамоваў.

«І я прапанаваў: мы тут пачалі, калі ласка, мы заўсёды да вашых паслуг, прыяжджайце. І кіраўніцтва ЗША, якое бачыць свае інтарэсы тут, і кіраўніцтва Расеі, Эўразьвязу, краін Эўропы, — сядайце за стол перамоваў. І давайце дамовімся, як спынім вайну і як дапаможам аднавіць тое, што там разбурана. Гэта нядорага абыдзецца сьвету сёньня. Украінскі народ, які 70 гадоў таму таксама ўдзельнічаў у перамозе савецкага народа над фашызмам, заслужыў мір і спакой, ён хоча міру. І мы павінны падарыць украінцам гэты мір».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG