Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін сустрэліся ў Сочы


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін сустрэліся 5 лютага ў Сочы.

«Адпачнём разам дзянёк і пагаворым, зразумела, па бягучых справах: двухбаковых, рэгіянальных, па нашых сумесных намаганьнях па ўмацаваньні інтэграцыйных працэсаў. Нам ёсьць пра што пагаварыць. Вельмі рады вас бачыць», — сказаў Пуцін Лукашэнку, адкрываючы сустрэчу.

Лукашэнка падзякаваў Пуціну за запрашэньне наведаць Сочы і распавёў пра сустрэчу з прэм’ер-міністрам РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым, паведамляе РИА Новости.

«Дзякуй за тое, што запрасілі два-тры дні адпачыць. Мы ўжо трохі ачунялі тут. Дзякуй за тое, што ў нас была магчымасьць сустрэцца з прэм’ерам па вашым даручэньні. З прэм’ерам Расеі мы абмяркоўвалі і будучы вышэйшы дзяржсавет: правядзеньне, парадак дня, — і саўмін, які ў Магілёве пройдзе, як ён мне сказаў», — адзначыў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што шмат якія пытаньні ўжо абмеркаваныя.

«У нас цэлы шэраг атрымліваецца да вышэйшага дзяржсавету, ён у лютым у нас пройдзе. Таму вельмі карыснымі былі гэтыя сустрэчы. І выклікі ў нас вакол аднолькавыя, вы правільна сказалі, і ўсё, што вакол адбываецца. Таму прыемнае з карысным сумесьцім», — дадаў кіраўнік Беларусі.

Паводле прэс-службы кіраўніка Беларусі, Лукашэнка і Пуцін дамовіліся, што Беларусь і Расея маюць намер працягнуць умацаваньне двухбаковага ўзаемадзеяньня па ўсіх напрамках.

Асноўную ўвагу на перамовах яны аддалі падзеям, якія маюць адбыцца ў лютым: пасяджэньню вышэйшага дзяржсавету і савету міністраў «саюзнай дзяржавы».

Яны пагадзіліся, што ва ўмовах сучасных выклікаў неабходна аб’ядноўваць намаганьні.

«Акрамя таго, на перамовах Лукашэнка і Пуцін закранулі пытаньні міжнароднага парадку дня, а таксама тэмы міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі», паведаміла прэс-служба.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG