Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гандлёвыя сеткі не павінны жыраваць на праблемах людзей.

22 студзеня ён прыняў з дакладам старшыню Камітэту дзяржкантролю Леаніда Анфімава.

«Нам трэба працаваць так, каб асобныя гандлёвыя сеткі не жыравалі на праблемах людзей, але і так, каб не загубіць бізнэс. Самае галоўнае — не загубіць бізнэс і не дапусьціць неабгрунтаванага росту цэнаў. Таму што для гэтага ніякіх падстаў няма. Калі ўвесь сьвет у крызісе, асабліва постсавецкая прастора, неабходна разумець, што трэба і нашаму бізнэсу крыху зьменшыць апэтыты. Я не кажу, каб зусім зацягнуць паясы, але гэты час трэба перажыць разам з народам», — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG