Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: для Расеі Трамп таксама не падарунак


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што на пасадзе прэзыдэнта ЗША абраны Дональд Трамп будзе ў першую чаргу перасьледаваць амэрыканскія інтарэсы, а таму пакуль рана рабіць высновы пра тое, як яго абраньне паўплывае, напрыклад, на стасункі з Расеяй.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёньня ў час размовы з працоўным калектывам «Магілёўхімвалакно», перадае БелТА.

«Калі хтосьці радуецца? Я чуў у Расеі: Трампа выбралі — гэта добра, Гілары — дрэнна. Ужо магу сказаць, што гэта (абраньне Трампа) не падарунак», — заявіў Лукашэнка.

Ён растлумачыў сваю пазыцыю тым, што агульны кірунак палітыкі ЗША ў дачыненьні да Расеі, калі б перамагла Гілары Клінтан, быў бы зразумелым. Але да ўлады прыйшоў Дональд Трамп, а галоўны ягоны лёзунг і ідэя заключаецца ў тым, каб зрабіць Амэрыку вялікай.

«А дзе месца Расеі? Таму не трэба сьпяшацца і заяўляць, што гэта падарунак. Прыйшоў да ўлады амэрыканскі грамадзянін, які любіць Амэрыку і хоча, каб гэтая краіна была яшчэ больш моцнай, чым цяпер. А вось дзе будзе месца глябальных дзяржаў і нашае — пытаньне. Нам бы не згубіцца ў гэтым віры. І вы не хвалюйцеся, мы ня згубімся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG