Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: для нас Украіна вельмі важная


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Трэба больш канструктыўна падысьці ў СНД да ўкраінскага пытаньня, трэба гэта абмеркаваць на сустрэчы кіраўнікоў СНД у Маскве.

Пра гэта заявіў 8 траўня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

«Я ўжо казаў, што для нас Украіна вельмі важная. Нам трэба канструктыўна падысьці да гэтага пытаньня. Такі сьвяточны дзень, але гэтае пытаньне трэба таксама нам абмеркаваць, хоць бы сьцісла закрануць», — сказаў Лукашэнка, выступаючы на нефармальным саміце кіраўнікоў СНД у Маскве.

Паводле кіраўніка Беларусі, выхаду Ўкраіны з СНД наўрад ці варта чакаць, але дэ-факта яна згортвае свой удзел у арганізацыі:

«Цяпер украінскі бок дэ-факта згортвае ўдзел у дзейнасьці СНД, не фінансуе агульны бюджэт, а яна была другая па колькасьці напаўненьня бюджэту пасьля Расеі».

Паводле Лукашэнкі, Украіне ў выпадку выхаду з СНД будзе цяжка вярнуцца.

«Я шмат размаўляў з кіраўніцтвам Украіны, што сьпяшацца ня трэба. Калі ўжо ня хочацца бываць на пасяджэньнях, то можна не прыяжджаць, дапусьцім, як сёньня. Але навошта сыходзіць? Потым увайсьці будзе больш складана», — цытуе БелТА кіраўніка Беларусі.

У прыклад ён прывёў Грузію.

«Па-першае, грузінскі варыянт выхаду з захаваньнем сяброўства ў значных пагадненьнях выкліча шэраг пярэчаньняў сярод нас. Па-другое, МЗС Украіны заяўляе сам, што сяброўства ў СНД дазволіць адсочваць нацыянальныя інтарэсы ў рэгіёне, то бок МЗС Украіны дае нам зразумець, што разьвітвацца з СНД Украіна не зьбіраецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG