Паводле экзытполаў Alpha Research, за партыю Барысава прагаласавала каля 32 адсоткаў выбаршчыкаў. За Баўгарскую сацыялістычную партыю — каля 29 адсоткаў. У 44-ы Народны сход Баўгарыі таксама праходзяць прадстаўнікі кааліцыі «Абʼяднаныя патрыёты», за якіх аддалі свае галасы 8 з паловай працэнтаў, «Руху за правы і свабоды» — 7,7 адсоткаў, партыі «Воля» — каля 5 працэнтаў і «Рэфарматарскага блёку» - 4,19 адсоткаў.
Калі афіцыйныя вынікі, якія будуць агучаныя 27 сакавіка, пацьвердзяць вынікі апытаньняў, у Барысава будзе мандат на фармаваньне трэцяга кабінэту міністраў.