Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 лютага прагаласуюць за найлепшую паштоўку да 8 сакавіка


14 лютага на выставе 1-га фэстывалю беларускай аўтарскай паштоўкі Post Scriptum пройдуць майстар-клясы, прымеркаваныя да Дня сьвятога Валянціна. Ахвотных навучаць рабіць традыцыйныя паштоўкі і маляваныя — этагамі.

На вечарыне заграюць віртуозы з акустычнага трыё Benny D’Art.

Пачатак імпрэзы — а 16-й гадзіне ў Музэі гісторыі беларускага кіно на вуліцы Сьвярдлова, дом 4.

Там жа пачнецца галасаваньне за найлепшую паштоўку — кожны з наведнікаў разам з уваходным квітком атрымае «бюлетэнь».

Як паведамілі арганізатары конкурсу, грошы за квіткі пойдуць у прызавы фонд, а вынікі абвесьцяць 7 сакавіка.

З нагоды сьвята пара закаханых сёньня ўваходзіць па цане аднаго квітка (50 тысяч).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG