Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна: ляўрэата «літаратурнага Нобэля» назавуць 13 кастрычніка


Sweden, for illustration medal Alfred Nobel

Sweden, for illustration medal Alfred Nobel

Нобэлеўскі камітэт паведаміў, што імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 2016 будзе названа ў чацьвер, 13 кастрычніка, а 13:00 гадзіне па сярэднеэўрапейскім часе (14:00 па менскім часе).

Беларуская ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры мінулага году Сьвятлана Алексіевіч спадзяецца, што Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры сёлета атрымае японскі пісьменьнік Харукі Муракамі (апошні падзяліўся навіной пра гэта).

Нобэлеўскую прэмію міру 2016 сёлета атрымаў прэзыдэнт Калюмбіі, «Нобэля» ў фізыцы далі за дасьледаваньні тапалягічных фазавых пераходаў, у хіміі — за праектаваньне і сынтэз малекулярных машын, у эканоміцы — за тэорыю кантрактаў.

XS
SM
MD
LG