Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус прадставіць у Менску і Літву, і Эўразьвяз


Лінаса Лінкявічуса (Linas Linkevicius)
Лінаса Лінкявічуса (Linas Linkevicius)

Сёньня ўвечары пачынаецца візыт у Беларусь кіраўніка Міністэрства замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса. Паведамленьне пра гэта распаўсюдзіла BNS (Балтыйская служба навінаў).

«На сустрэчы зь беларускім міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем кіраўнік МЗС Літвы абмяркуе адносіны Эўразьвязу зь Беларусьсю і найбольш актуальныя пытаньні двухбаковых адносінаў: транспарт, энэргетыку, навакольнае асяродзьдзе, Астравецкую АЭС, сельскую гаспадарку, памежнае ўзаемадзеяньне», — гаворыцца ў інфармацыі на сайце зьнешнепалітычнага ведамства Літвы.

Як стала вядома Свабодзе, у праграме наведваньня Беларусі Лінасам Лінкявічусам 12 лістапада прадугледжана і сустрэча з апазыцыйнымі палітыкамі.

Камэнтуючы гэтую паездку спадара Лінкявічуса, які раней працаваў амбасадарам сваёй краіны ў Беларусі, палітоляг Андрэй Фёдараў адзначае:

Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

«Нічога дзіўнага ў гэтым візыце няма. Як ні круці, але ж трэба падтрымліваць дачыненьні з суседзямі. А безь беларускіх уладаў, як да іх ні стаўся, некаторыя канкрэтныя пытаньні вырашыць немагчыма.

Думаю, на перамовах усё будзе праходзіць у штатным рэжыме. За выключэньнем хіба Астравецкай АЭС, дзе ў бакоў ёсьць сур’ёзныя супярэчнасьці. Ня ўпэўнены, што Менск і Вільня прыйдуць да згоды па ўсіх пытаньнях. Але ж вырашаць іх патрэбна».

Апошні раз Лінкявічус наведваў Менск зь візытам у ліпені 2014 году.

Пасьля візыту ў Беларусь Лінас Лінкявічус накіруецца ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты для ўдзелу ў дыскусіі па сытуацыі на Блізкім Усходзе. Пазьней міністар возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу ў Брусэлі. А з Бэльгіі, разам з калегам з Швэцыі, яны накіруюцца з сумесным візытам ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG