Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леаніда Маракова з госьпісу перавялі ў 11 шпіталь


Леанід Маракоў, архіўнае фота

Леанід Маракоў, архіўнае фота

9 лістапада пісьменьніка і гісторыка-дасьледніка Леаніда Маракова з госьпісу перавялі ў аддзяленьне рэанімацыі і анэстэзіі 11-га шпіталя. Паводле слоў загадчыка аддзяленьня, «стан Маракова стабільна цяжкі, але ёсьць станоўчая дынаміка».

У шпіталь адведаць пісьменьніка прыйшлі Натальля Саматыя і Алесь Макаеў. У аддзяленьне рэанімацыі наведнікаў звычайна не пускаюць. Як паведаміў Свабодзе Алесь Макаеў, цяпер вырашаецца пытаньне, каб, калі стан хворага палепшыцца, да яго пускалі Натальлю Саматыю, бо дзеці Маракова вучацца за мяжой.

Дапамагчы Леаніду Маракову можна, пералічыўшы сродкі на рахунак № 5351 0410 8976 2734 у МТБанку (картка дзейнічае да 02.19).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG