Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Сахарава атрымалі ўцякачкі з ісламісцкага рабства


Надыя Мурад Басі
Надыя Мурад Басі

Сёлетнюю праваабарончую прэмію імя Андрэя Сахарава атрымалі Надыя Мурад Басі і Лямія Аджы Башар.

Абедзьве жанчыны належаць да этнаканфэсійнай групы языдаў — курдаў, якія вызнаюць рэлігію пад назвай языдызм і пражываюць у паўночным Іраку. У 2014 годзе яны былі выкрадзеныя баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў сэксуальнае рабства разам з тысячамі іншых дзяўчат і жанчын. Ім удалося зьбегчы зь няволі, пасьля чаго яны сталі праваабаронцамі, зьвяртаючы ўвагу міжнароднай супольнасьці на праблемы сэксуальнага зьняволеньня і гандлю людзьмі.

Прэмія Сахарава была заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе і ўручаецца штогод за выбітны ўнёсак у абарону правоў чалавека і асноўных свабодаў. У грашовым вымярэньні яна складае 50 тысяч эўра.

У мінулым ляўрэатамі прэміі Сахарава сталі Беларуская асацыяцыя журналістаў (2004) і Аляксандар Мілінкевіч (2008).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG