Падзеі 21 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
21 студзеня 1950 году памёр Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984».
Таксама ў гэты дзень
1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі быў пакараны сьмерцю былы кароль Людовік XVI.
1954 — у ЗША была спушчаная на ваду першая ў сьвеце атамная падводная лодка «Наўтылюс».
1965 — у Менску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
2011 — адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
У гэты дзень нарадзіліся
1818 — Адам Кіркор, беларускі археоляг і выдавец.
1905 — Крыстыян Дыёр, францускі кутур’е.
1923 — Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст.
1941 — Плясіда Дамінга, гішпанскі сьпявак.
1953 — нарадзіўся Пол Ален, амэрыканскі бізнэсмэн, заснавальнік Microsoft.
У памяці
1924 — памёр Уладзімер Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі 1917 году і першы кіраўнік савецкай дзяржавы.
1926 — раптоўна памёр Язэп Салавей, беларускі нацыянальны дзяяч і журналіст.
1938 — загінуў у ГУЛАГу беларускі паэт Янка Туміловіч.
Афіша. Спэктакль «Мова Х»
Тэатральная пастаноўка паводле беларускай паэткі Вальжыны Морт — гэта своеасаблівы рытуал, падчас якога мова нараджаецца, сталее, сутыкаецца зь перашкодамі і перараджаецца наноў. На фэстывалі «Тэатральны Куфар — 2016» спэктакль атрымаў спэцыяльны прыз у намінацыі «Найлепшая экспэрымэнтальная праца».
Менск, Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3).
Сэансы пачынаюцца ў 18:00 і ў 19:30.
Квіток каштуе 5 рублёў.