Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінулы новы год запомніўся многім беларусам чэргамі ў абменьніках і ростам цэнаў пад самае сьвята. Афіцыйны курс даляра паводле Нацбанку, хоць па такім курсе даляр наўрад ці магчыма было дастаць, складаў на 1 студзеня 11 900 рублёў за даляр. За эўра афіцыйна — 14 460 рублёў, за расейскі рубель — 207 беларускіх.

Але ўжо праз два тыдні курс Нацбанку «дагнаў» дэвальвацыю. Каля 16 студзеня ён выйшаў на адноснае «плято»: даляр трымаўся на ўзроўні 14-15 тысяч да жніўня. Пасьля ж рубель нясьпешна падаў, да канца году дайшоў да курсу 18 569 за даляр, 20 300 за эўра і 255,33 беларускага рубля за расейскі рубель.

Бюджэт Беларусі на 2016 год разьлічваўся з курсу 18 700 беларускіх рублёў за даляр.

Памятаеце, як курс куплі быў вышэйшым за курс продажу?

Памятаеце, як курс куплі быў вышэйшым за курс продажу?

XS
SM
MD
LG