Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стыль звароту — не Мікалаеў», — Марына Адамовіч


Марына Адамовіч, архіўнае фота
Марына Адамовіч, архіўнае фота

Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч пракамэнтавала ў фэйсбуку інфармацыю пра адмену 25 сакавіка шэсьця ў Менску.

«У нас адключана стацыянарная тэлефонная сувязь, мабільная (апэратар Velcom), не працуе wi-fi. Карыстаюся мабільнай кропкай доступу, пакуль ёсьць магчымасьць. Мяркую, што гэта не выпадкова, каб найдаўжэй не было магчымасьці пацьвердзіць ці абвергнуць распаўсюджваемую інфу.

Я ня маю сувязі зь Мікалаем, але на 100% разумею, што ён ня стаў бы выходзіць у сацыяльныя сеткі, калі хоча дайсьці да месца», — напісала ў фэйсбуку Марына Адамовіч.

Таксама яна адзначыла, што «стыль звароту— не Мікалаеў, хай лінгвісты глянуць».

Паводле спадарыні Марыны, прылада, да якой дастасаваны Мікалаеў вайбэр цяпер, дакладна ня зь ім.

«Ён не аднаасобна прымаў рашэньні пра Марш і аднаасобна ня стаў бы яго адмяняць. Калі ўжо ўявіць, што ён карыстаецца сацыяльнымі сеткамі, то напэўна найперш зьвязаўся б з тымі, хто распаўсюдзіў бы інфармацыю, якая ня выклікала б ні ў кога сумненьняў», — дадала Марына Адамовіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG