Афіша
Канцэрт гурту «Бан-Жвірба». Гэта гурт беларускага этна-року, заснаванага на народных песьнях з уплывам сучаснай альтэрнатыўнай музыкі. Гурт утварыўся ў Гомелі і сёлета адзначае сваё 18-годзьдзе.
Менск, клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16).
Квіток каштуе 8 рублёў.
Пачатак а 19-й гадзіне.
Падзея дня
26 лютага ў Лос-Анжэлесе будзе ўручана кінапрэмія «Оскар». Сярод намінантаў сёлета — фільмы «Прыбыцьцё», «Схаваныя фігуры», «Куба. Легенда пра самурая» і іншыя. Фаварыт сёлетняй прэміі — стужка «Ла-ла-лэнд», яна мае 14 намінацыяў.
Таксама ў гэты дзень
1932 — у Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва».
1956 — у Беластоку заснаванае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.
1990 — з тэрыторыі Чэхаславаччыны пачаўся вывад савецкіх войскаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1802 — Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.
1929 — Георгі Колас, беларускі літаратар.
1930 — Клод Пірон, швайцарскі лінгвіст, псыхоляг, прапагандыст мовы эспэранта.
У памяці
1943 — памёр Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.