Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леаніда Маракова перавялі ў госьпіс


Леанід Маракоў
Леанід Маракоў

Пісьменьніка і дасьледніка сталінскіх рэпрэсіяў Леаніда Маракова перавялі 7 сьнежня ў госьпіс з аддзяленьня рэанімацыі і анэстэзіі 11-га шпіталю.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла Наталя Саматыя, якая разам з Алесем Макаевым наведала сёньня Леаніда Маракова.

«Нам сказалі, што мы можам прыяжджаць і даглядаць яго. Мы набылі ўсё неабходнае. Мы таксама прывезьлі дзесяць пакетаў зь яблыкамі ды іншым для хворых усяго аддзяленьня. Калі Леанід нас убачыў, ён вельмі ўзрадаваўся. Умовы там добрыя, але ён не адзін у палаце. Ён назваў па імені і мяне, і Алеся. Размаўляў з намі, добра еў. Ён быў шчасьлівы ад сустрэчы з намі. Перадаў усім прывітаньне, сказаў, што ўсіх любіць. Мы былі зь ім каля трох гадзінаў», — расказала Наталя.

Наталя Саматыя клапоціцца пра Маракова з таго часу, як стала вядома пра яго хваробу.

9 лістапада Леаніда Маракова, у якога пухліна галаўнога мозгу, з госьпісу перавялі ў аддзяленьне рэанімацыі і анэстэзіі 11-га шпіталя.

Сьвятлана Алексіевіч 7 лістапада перадала на лячэньне Леаніда Маракова тысячу даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG