Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: калі ўлады забароняць пікеты ў Берасьці, правяду без дазволу


Анатоль Лябедзька адкрывае выставу да 20-годзьдзя АГП у Берасьці

Анатоль Лябедзька адкрывае выставу да 20-годзьдзя АГП у Берасьці

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наведаў Берасьце, дзе падаў заяўку на пікеты, даў прэсавую канфэрэнцыю ды адкрыў выставу да 20-годзьдзя АГП.

Анатоль Лябедзька з кіраўніком берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Уладзімерам Вуекам наведалі гарвыканкам, куды занесьлі заяўку на 10 пікетаў на 22 лістапада «для папулярызацыі партыйнай праграмы «Мільён новых працоўных месцаў».

У часе прэсавай канфэрэнцыі Анатоль Лябедзька прааналізаваў вынікі выбарчай кампаніі. Ён заявіў, што адной з задачаў выбарчай кампаніі было сабраць доказы аб адсутнасьці свабодных і справядлівых выбараў і такім чынам не дапусьціць легітымізацыі выбарчай кампаніі.

«Значная частка сабраных фактаў легла ў аснову тых высноваў, якія зрабіла місія АБСЭ. І там чорным па белым напісана, што кампанія, якая адбылася, не адпавядае стандартам АБСЭ. Легітымізацыі вынікаў гэтай выбарчай кампаніі няма», — кажа Лябедзька.

Легітымізацыі вынікаў гэтай выбарчай кампаніі няма

Палітык заявіў, што цяпер разам з Статкевічам і Някляевым працуе на «пашырэньне прасторы свабоды», распавёў пра пэрспэктывы аб’яднаньня апазыцыі, пра перамоўныя працэсы між рознымі апазыцыйнымі структурамі. Адказаў і на пытаньне, ці магчымае аб’яднаньне з Тацянай Караткевіч:

«На сёньняшні дзень я ня бачу, вакол чаго можа быць аб’яднаньне. Яны ўжо заявілі, што ствараюць сьпіс і ўдзельнічаюць у парлямэнцкіх выбарах. У гэтым сказе — цэлая стратэгія. Гэта азначае прыняць тыя правілы, якія дае ўлада, і згуляць па іх правілах. Для нас гэта непрымальна... Кіраўніцтва і БНФ, і руху „За свабоду“ вельмі скептычна ставіцца да далейшай нейкай супрацы і партнэрства. Там ёсьць прэтэнзіі ня столькі да Караткевіч, колькі да іншых пэрсаналіяў. Калі сама Тацяна Караткевіч зможа быць самастойнай палітычнай фігурай і прымаць самастойныя рашэньні, то такая супраца мажлівая».

На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці спадзяецца Лябедзька, што заяўкі на 10 пікетаў будуць задаволеныя, і ці будуць у адваротным выпадку ў Берасьці ладзіцца акцыі без дазволу ўладаў, палітык адказаў:

«Зь Някляевым і Статкевічам мы размаўлялі. Я казаў, што мы падаем заяўкі на пікеты ў розных рэгіёнах. І калі нам дадуць дазвол, то мы сто адсоткаў прыедзем. Калі дазволу ня будзе — то 51%, што нехта з нас усё роўна прыедзе. Калі гарвыканкам адмовіць, то мы ўсё роўна тут нешта правядзем — не 10 пікетаў, а адзін. Я сабе ўжо пазначыў 22-га, каб не забіваць сабе гэты дзень іншымі мерапрыемствамі», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Пасьля прэсавай канфэрэнцыі лідэр АГП адкрыў выставу, прымеркаваную да 20-годзьдзя партыі.

Анатоль Лябедзька (справа) і Ўладзімер Вуек каля берасьцейскага гарвыканкаму

Анатоль Лябедзька (справа) і Ўладзімер Вуек каля берасьцейскага гарвыканкаму

«Калі гарвыканкам адмовіць, то мы ўсё роўна тут нешта правядзем»

«Калі гарвыканкам адмовіць, то мы ўсё роўна тут нешта правядзем»

Выстава да 20-годзьдзя АГП

Выстава да 20-годзьдзя АГП

У часе імпрэзы на выставе распавялі пра гісторыю АГП у Берасьці

У часе імпрэзы на выставе распавялі пра гісторыю АГП у Берасьці

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG