Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі папярэдзіў Эўропу пра небясьпеку папулізму і нагадаў пра Адольфа Гітлера


Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак засьцерагае жыхароў Эўропы ад росту папулізму, нагадваючы пра сумны гістарычным прыклад — прыход да ўлады ў Нямеччыне Адольфа Гітлера ў 1933 годзе.

Паводле яго слоў, тады на фоне эканамічнага крызісу і высокага беспрацоўя таксама рэзка ўзмацніліся пазыцыі ўльтраправых партыяў.

«Крызіс спараджае страх, трывогу. Па-мойму, найбольш тыповы прыклад эўрапейскага папулізму — Нямеччына ў 1933 годзе. Крызіс 30-х, Нямеччына разбураная, яна павінна знайсьці сваю ідэнтычнасьць, знайсьці лідэра — і тут зьяўляецца малады чалавек па імені Гітлер, які заяўляе: „Я гэта магу, я гэта магу“. І ўсе немцы галасуюць за Гітлера. Гітлер не захапіў уладу, гэта народ яго падтрымаў, пасьля чаго ён зьнішчыў краіну», — заявіў папа Францішак.

У інтэрвію гішпанскай газэце El Pais пантыфік заклікаў эўрапейцаў ужываць больш мераў для інтэграцыі ўцекачоў у пазьбяганьне зьяўленьня гета. Паводле яго слоў, ахова межаў у часы ўзмацнелай тэрарыстычнай пагрозы асабліва важная, пры гэтым Францішак асудзіў спробы абараніцца «з дапамогай сьценаў і калючага дроту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG