Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваградку не зарэгістравалі кандыдатам сябра руху «За свабоду» Вадзіма Левана


Вадзім Леван, прэтэндэнт у кандыдаты на дэпутаты ад руху «За свабоду»

Вадзім Леван, прэтэндэнт у кандыдаты на дэпутаты ад руху «За свабоду»

Сябру руху «За свабоду» Вадзіму Левану на паседжаньні акруговай камісіі сказалі, што ў падпісных лістах у яго дапушчана звыш 15% памылак і недакладнасьцяў. Ён зьбіраецца падаць скаргу і будзе дамагацца рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

Як і ўсе прадстаўнікі руху «За свабоду», Вадзім Леван вылучаўся праз збор подпісаў. За яго было сабрана дзьве з паловай тысячы подпісаў, хоць на праверку здалі толькі 1250.

Паводле актывіста, сябры руху вельмі акуратна зьбіралі подпісы, спраўджвалі іх перад здачай. А таму недакладнасьцяў, пра якія кажа камісія, быць ня можа:

«А мне абвясьцілі, што на трох падпісных лістах нібыта дату ставіў той, хто зьбіраў подпісы, а ня сам выбарца. Яшчэ нібыта ў адным выпадку няправільна пададзены адрас і замест пашпартных дадзеных запісаныя дадзеныя аўтамабільных правоў. Яны зрабілі выснову, што ў сабраных подпісах — 15% непраўдзівых.

Я ў гэта ня веру. І таму, параіўшыся зь сябрамі, буду пісаць заяву, каб мне выдалі гэтыя лісты, і пайду да людзей, каб яны таксама пісьмова пацьвердзілі, што самі ставілі дату на падпісных лістах. Дый трэба пералічыць, ці сапраўды 15% подпісаў непраўдзівыя».

28-гадовы фэрмэр з Наваградчыны хоча ў дэпутаты і сабраў 2200 подпісаў

Вадзім Леван займаецца фэрмэрствам у Наваградзкім раёне, яму 28 гадоў. Апошнія 5 гадоў ён сябра руху «За свабоду».

XS
SM
MD
LG