Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея павінна прызнаць сваю віну за зьбіты Боінг,— Леанід Гозман


Леанід Гозман

Леанід Гозман

Сёньня ў Нідэрляндах Міжнародная сьледчая група выступіла з дакладам аб прычынах авіякатастрофы рэйсу МН17, якая адбылася летам 2014 пад Данецкам.

Паводле сьледзтва, «Боінг 777» Малайзійскіх авіялініяў быў зьбіты ракетай з расейскага зэнітна-ракетнага комплексу «Бук».

Расейскі палітык, старшыня Саюзу правых сіл Леанід Гозман у інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў агучаныя вынікі сьледзтва.

«Адкуль яшчэ, як не з Расеі, мог зьявіцца гэты „Бук“? У так званых трактарыстаў і шахцёраў такога ўзбраеньня быць ня можа, бо тыя ня здольныя ім правільна карыстацца. Калі ракета была выпушчаная з тэрыторыі, падкантрольнай сэпаратыстам, то даставіць туды „Бук“ маглі толькі расейскія вайскоўцы. Аднак я амаль упэўнены, што „Бук“ быў перададзены сэпаратыстам з мэтай зьбіць украінскі вайсковы або вайскова-транспартны самалёт, а не пасажырскі. Ня думаю, каб гэта была фатальная памылка мясцовых — выкарыстоўвалася занадта складаная тэхніка».

Адначасова з пачаткам канфэрэнцыі Міжнароднай сьледчай групы апэратыўнае камандаваньне «ДНР» пасьпяшалася зьняпраўдзіць усе абвінавачаньні ў трагедыі.

«Так, сапраўды. Безь непасрэднага кіраўніцтва з Масквы ажыцьцявіць такую апэрацыю было б немагчыма. Ніхто ня мог даверыць „Бук“ палявым камандзірам», — лічыць экспэрт.

«Цяпер найлепшы варыянт для Расеі — прызнаць сваю віну за зьбіты малайзійскі „Боінг“. Паўстае пытаньне: ці выкліча даклад новую хвалю расейскай агрэсіі ва Ўкраіне? На мой погляд, такое разьвіцьцё падзеяў малаверагоднае. Чаму ж тады Расея дагэтуль не прабіла сабе калідор у Крым? Чаму не пайшла на Кіеў? Адказ просты: шмат людзей загінула, але ў выпадку поўнамаштабнага наступу чалавечыя страты дасягнулі б такіх лічбаў, якія расейскае вайсковае камандаваньне не змагло б схаваць», — мяркуе Гозман.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG