Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: У Менску паставілі помнік Леніну


У Менску каля сярэдняй школы № 84 усталявалі помнік Леніну.

Раней гэты помнік доўгія гады стаяў на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, пасярод скрыжаваньня недалёка ад зьезду з праспэкта Незалежнасьці.

Пасьля рэканструкцыі дарогі Леніна адтуль прыбралі і паставілі каля школы.

У сакавіку каля цэнтральнай прахадной ААТ «Бабруйскі машынабудаўнічы завод» дэмантавалі помнік Леніну. Плянуецца, што зьняты з пастамэнта помнік перанясуць ад заводзкай брамы на тэрыторыю санаторыя імя Леніна.

XS
SM
MD
LG