Рэпутацыі мільярдэра нашкодзілі скандалы, зьвязаныя з адносінамі да жанчын, і адмова прызнаваць вынікі выбараў у выпадку пройгрышу. Гэта самы нізкі рэйтынг Трампа на сёньняшні дзень. Апытаньне, праведзенае тэлеканалам 10 дзён таму, паказвала меншы адрыў — 4 адсоткі.
У кастрычніку была апублікаваная інфармацыя аб тым, што Трамп на працягу многіх гадоў мог не плаціць падаходны падатак. Пазьней СМІ апублікавалі відэазапіс, на якім мільярдэр абразьліва казаў пра жанчын.
Пасьля трэцяга раўнду тэледэбатаў кандыдат ад рэспубліканцаў заявіў, што згодзен прызнаць вынікі выбараў толькі ў выпадку сваёй перамогі.