Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў сустрэнецца з Лукашэнкам і абмяркуе прыезд у Менск Пуціна


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Сёньня ў Менск з працоўным візытам прыяжджае міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Як паведаміла прэсавая служба МЗС Расеі, Лаўрова прыме кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, таксама плянуецца сустрэча і перамовы з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Сяргей Лаўроў у Менску будзе абмяркоўваць пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва і бясьпекі, у тым ліку падрыхтоўку да наведваньня Беларусі прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

МЗС Расеі пацьвердзіў намер Пуціна ўзяць удзел у Форуме рэгіёнаў Расеі і Беларусі, які пройдзе ў Менску ў чэрвені. Заяўлена, што мерапрыемства будзе прысьвечаны сацыяльна-эканамічным пытаньням.

У праграме візыту Сяргея Лаўрова ў Менск таксама заплянаваная ягоная сустрэча з палітолягамі, прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый, выкладчыкамі і студэнтамі факультэту міжнародных адносін БДУ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG